"Дынама" адзначае юбілей

18 апреля 2018

Сёння беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства "Дынама" адзначае юбілей. З 95-годдзем супрацоўнікаў, працаўнікоў і ветэранаў арганізацыі павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. 

"На працягу ўсёй сваёй гісторыі гэта арганізацыя з'яўляецца асноўнай базай для развіцця фізкультурнага руху, спорту вышэйшых дасягненняў і прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў органаў правапарадку Беларусі. Многія нашы праслаўленыя атлеты носяць гордае імя "дынамавец". Сярод іх Іван Ціхан, Аляксандр і Андрэй Багдановічы, Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна і іншыя. Іх поспехі ўвасабляюць нязломную волю да перамогі, усяляюць у нас пачуццё гонару за краіну, служаць патрыятычнаму выхаванню моладзі", - гаворыцца ў віншаванні. "Адзначаючы юбілей, мы аддаём даніну памяці і павагі трэнерам, спецыялістам і спартсменам, якія стаялі ля вытокаў стварэння таварыства, абаранялі Радзіму на франтах Вялікай Айчыннай вайны, выконвалі свой службовы абавязак у розных кропках планеты", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.