"Дынама" на "Мінск-Арэне" сёння прыме ЦСКА

4 февраля 2019

Пацешыць балельшчыкаў у матчы супраць лідара КХЛ! "Дынама" на "Мінск-Арэне" сёння прымае ЦСКА. Нагадаем, "зубры" ўжо страцілі шанцы на выхад у плэй-оф і ў сямі заключных матчах галоўная матывацыя - рэабілітавацца перад фанатамі. Беларусы паспрабуюць упершыню за чатыры з паловай гады абгуляць грознага апанента - ЦСКА. На мінулым тыдні атрымалася забраць ачкі ў "армейцаў" у Маскве, але тады клуб Андрэя Сідарэнкі саступіў 2:3 у авертайме. Ці атрымаецца ўзяць рэванш на сваёй пляцоўцы, даведаемся з прамой трансляцыі. Пачатак у 19:25 на тэлеканале "Беларусь 5".