"Дынама-Маладзечна" - "Юнацтва-Мінск" у эфіры "Беларусь 5"

15 марта 2020
Паўфінальная серыя чэмпіянату Беларусі паміж "Дынама-Маладзечна" і мінскім "Юнацтвам" пераязджае са сталіцы, а "зубры" нацэленыя перапыніць няўдалую серыю з паражэнняў супраць свайго саперніка - на гэты момант іх сем. Нагадаем, у першых двух паядынках менавіта "Юнацтва" дабілася перамог у супрацьстаянні, якое прадоўжыцца да чатырох вікторый. У 12:20 - зусім хутка - тэлеканал "Беларусь 5" пачынае весці прамую трансляцыю.