"Дынама-Маладзечна" на хатняй пляцоўцы прыме "Віцебск"

10 августа 2019
На лядовым полі таксама будзе горача! Шанц наблізіцца да салігорскага "Шахцёра" ў Кубку Салея будзе сёння ў "Дынама-Маладзечна". На хатняй пляцоўцы "бела-сінія" прымуць "Віцебск" - аўтсайдара пула "Бі", гэта адзіны клуб у сямёрцы, які пакуль застаецца без ачкоў. "Дынама" ж ідзе другім і ў выпадку поспеху будзе адставаць ад "гарнякоў" усяго на бал. У паўфіналы ступяць толькі пераможцы груп. Ці атрымаецца ў каманды з Маладзечна набраць патрэбныя 3 балы, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5", пачатак у 11:55.