"Дынама-Маладзечна" ў першым матчы паўфіналу Кубка Прэзідэнта саступіла мінскаму "Юнацтву"

12 марта 2020
Трэба падпрацаваць сярэднюю зону, а галоўнае - псіхалагічна настроіцца, і тады вынік прыйдзе. Філасофскі спіч выдаў Дзмітрый Краўчанка, галоўны трэнер "Дынама-Маладзечна". Напярэдадні яго "зубры" ў першым матчы паўфіналу Кубка Прэзідэнта на выездзе саступілі мінскаму "Юнацтву" 2:3. Пры гэтым бела-сінія двойчы вялі ў ліку. 

Дзмітрый Краўчанка, галоўны трэнер ХК "Дынама-Маладзечна": "Калі ты будзеш гатовы галавой, будзеш гатовы нешта змяніць у сабе, змяніць гісторыю, тады перамога сама прыйдзе. Ты нават не будзеш ведаць адкуль. Мы да гэтага імкнемся. Хочам стварыць у калектыве мікраклімат, максімальна набліжаны да таго, каб нешта заваяваць. Тое, чаго не было. Таму што добра гуляць і прайграваць - я гэта праходзіў. А як, прайграваючы, выйграць - гэта пытанне, на якое пастараемся адказаць".

Зараз у серыі да чатырох перамог 1:0 на карысць сталічных "мядзведзяў". Ужо ў пятніцу другая гульня супрацьстаяння. А сёння сваю барацьбу пачнуць "Нёман" і "Шахцёр". Сустрэча пройдзе ў Лядовым палацы Гродна. Старт у 19:00. Прамы эфір на тэлеканале "Беларусь 5. Інтэрнэт".