"Дынама-Маладзечна" разграміла "Віцебск" 7:0

5 августа 2016

"Дынама-Маладзечна" разграміла "Віцебск" 7:0 у матчы групавога этапу Кубка Салея, аднак завяршыла сваё выступленне на турніры. У плэй-оф выходзяць "Юнацтва" і "Нёман", якія напярэдадні дагулялі да серыі булітаў, дзе перамогу атрымалі сталічныя хакеісты. Паўфіналісты ў другой групе вызначацца ў нядзелю.

Мінскае "Дынама" тым часам у гасцях у стартавым матчы Кубка памяці Аркадзя Чарнышова прайграла аднаклубнікам з Масквы 3:4. Шайбы ў мінчан закінулі Мэт Элісан, Крысціян Хенкель і Артур Гаўрус. У суботу "зубры" згуляюць са "Спартаком".