"Дынама-Маладзечна" і "Юнацтва-Мінск" згуляюць мінімум 5 матчаў
15 марта 2020
"Дынама-Маладзечна" ўваскрашае інтрыгу ў паўфінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі. Сёння каманда Дзмітрыя Краўчанкі праводзіла першы хатні матч гэтай стадыі супраць "Юнацтва". Мінчане вялі 2:1, але наступныя тры шайбы закінулі маладзечанцы - 4:3. Лік серыі 2:1 на карысць пераможцаў рэгуляркі. Наступная гульня пройдзе ў аўторак.