"Дынама-Маладзечна" і каманда "Беларусь U-20". Прамая трансляцыя ў 12:50 на "Беларусь 5"

22 сентября 2018

Хто перапыніць серыю з трох паражэнняў запар сёння? У чэмпіянаце Беларусі па хакеі сустракаюцца "Дынама-Маладзечна" і каманда "Беларусь У-20". Прамая трансляцыя гэтага супрацьстаяння пачнецца ў 12:50 на "Беларусь 5". А цэнтральная гульня тура пройдзе на катку ў парку Горкага. Сустрэнуцца лідары: "Юнацтва", якая пакуль толькі перамагае, і "Шахцёр". Гэтае супрацьстаянне пачнецца ў гадзіну дня. На жаль, няма магчымасці трансліраваць гульню з дадзенай пляцоўкі.