"Дынама-Мінск" выйграе ў "Зеніта"

9 августа 2018

Сенсацыйная навіна ў еўрапейскім футбольным супрацьстаянні. "Дынама-Мінск" выйграе ў "Зеніта". Адразу абмоўлюся, матч яшчэ ідзе. Лік пасля першага тайма 3:0. Перад пачаткам сустрэчы эксперты адзначылі: адно з самых цікавых супрацьстаянняў савецкага футбола праз шмат гадоў пераносіцца на еўрапейскую арэну. Ужо ў пачатку сустрэчы "Дынама" выйшла наперад - класны гол забіў Ураш Нікаліч. Але і гэта было не ўсё - Уладзімір Хвашчынскі таксама ў першым тайме падвоіў лічбы на табло. Па гульні відаць, што ў "Дынама" атрымліваецца на полі ствараць абсалютна ўсё. Якасць гульні пад стаць антуражу. Адчуваецца, што вяртанне на родны стадыён натхняе гульцоў мінскай каманды. За паядынкам на трыбунах назірае мой калега Андрэй Казлоў. Чакаем яго эфіру на працягу выпуску.