"Дынама-Мінск" - "Вільярэал"

22 октября 2015

Сёння ўвечар у Валенсіі адбудзецца матч групавога раўнда Лігі Еўропы. Варта адзначыць, што "жоўтая падводная лодка" - так завуць іспанскую каманду балельшчыкі - фаварыт нашага квартэта. Праўда, яны ўжо маюць адно паражэнне, і дынамаўцы плануюць нанесці ім другое. Прамая трансляцыя сустрэчы на "Беларусь 5" у 22:00.

Васіль Хамутоўскі, трэнер ФК "Дынама" (Мінск): "Вільярэал" гуляе вельмі хутка, скажам так, у хуткі футбол. Яны сапраўдныя прадстаўнікі іспанскага футбола. Я думаю, для нас гэта будзе добры вопыт. Цікавае суперніцтва, я думаю, што пры правільнай тактычнай гульне ў нас добрыя шанцы годна супрацьстаяць".

Максім Вітус, паўабаронца ФК "Дынама" (Мінск): "Пакуль ёсць шанцы на працяг барацьбы, мы будзем змагацца, едзем з баявым настроем, пастараемся паказаць добрую гульню. Разбіралі саперніка, ведаем яго слабыя бакі і моцныя. Пастараемся ўвасобіць усе нашы ідэі ў гульне і дамагчыся дадатнага выніку".

Нагадаем, пасля дзвюх гульняў у мінчан ачкоў няма, гэтак жа, як і забітых мячоў. Апошні поспех у цяперашняй еўракубкавай сесіі "Дынама" святкаваў у матчы з аўстрыйскім "Зальцбургам" у кваліфікацыі турніру.