Мінскае "Дынама" разлічвае сёння набраць першыя ачкі ў групавым розыгрышы Лігі Еўропы. Нагадаем, па выніках чатырох тураў беларускі клуб пазбавіўся шанцаў на выхад са свайго квартэта. У 19 гадзін на "Барысаў-Арэне" сталічныя пачнуць сустрэчу з чэшскай "Вікторыяй Плзень".
Прамая трансляцыя супрацьстаяння на тэлеканале "Беларусь 5".













