"Дынама-Мінск" у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ на "Беларусь 5"

9 декабря 2020

Мінскае "Дынама" вярнулася з удачнага выязнога турнэ ў КХЛ, дзе абгуляла "Нафтахімік" і ЦСКА і сёння дома прыме аднаклубнікаў з Масквы пад кіраўніцтвам Уладзіміра Крыкунова, які з 2001 па 2003 гады, а таксама ў 2014 годзе трэніраваў зборную Беларусі па хакеі. Глядзець прамую трансляцыю дэрбі "дынамаўцаў" можна на "Беларусь 5", пачатак у 19:20.