Мінскае "Дынама" саступае "Амуру" ў заключным дамашнім матчы рэгулярнага сезона КХЛ. На дваіх клубы закінулі 11 шайб, "тыгры" на адну больш - 6:5. За "зубраў" дакладныя кідкі на рахунку Дзяніса Масалёва, Зака Мітчэла, Франсіса Парэ, Паўла Варфаламеева і Аляксея Протаса. Беларусы захавалі шосты радок Захаду. Нагадаем, наша каманда ўжо гарантавала сабе месца ў плэй-оф і завершыць сезон выязнымі гульнямі супраць аднаклубнікаў з Рыгі і СКА з Санкт-Пецярбурга.
"Дынама-Мінск" саступае "Амуру"
24 февраля 2021













