"Дынама-Мінск" згуляе з "Віцязем"

5 февраля 2021
Мінскае "Дынама" сёння прадоўжыць выязную серыю рэгулярнага чэмпіянату КХЛ матчам з "Віцязем". "Зубры" зараз шостыя на Захадзе, апанент на дзявятым месцы. Нагадаем, пяць дзён таму мінчане прымалі хакеістаў з Падольска і ў дзейсным супрацьстаянні перамаглі - 5:4. Больш за тое, у бягучым сезоне клубы сустракаліся тройчы, і ўсе гэтыя матчы засталіся за беларусамі. Ці здолеюць падапечныя Крэйга Вудкрафта зноў атрымаць верх, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 19:20.