"Дынама-Мінск" сёння стартуе ў рэгулярным розыгрышы КХЛ

3 сентября 2020
"Дынама" сёння стартуе ў рэгулярным розыгрышы КХЛ. Першую сустрэчу ў сезоне "зубры" правядуць на хатняй "Мінск-Арэне". У саперніках  фінскі "Ёкерыт". У мінулым розыгрышы, дарэчы, у вочных супрацьстаяннях каманды выйгралі па  адным разе. А ў сталіцы Беларусі "Дынама" разграміла "джокераў"  5:0. Сустрэча сёння пачнецца а 6-й гадзіне  вечара. З-за пандэміі каранавіруса ліга ўвяла жорсткія патрабаванні, і на трыбуны 15-тысячнай арэны змогуць трапіць толькі 4 тысячы фанатаў. Прамую трансляцыю матча будзе весці  тэлеканал "Беларусь 5".