"Дынама-Мінск" сёння можа забяспечыць месца ў плэй-оф

22 февраля 2021
"Дынама" ўжо сёння можа забяспечыць сабе месца ў плэй-оф Кубка Гагарына. І гэта нягледзячы на тое, што свой чарговы матч рэгулярнага розыгрышу "зубры" правядуць заўтра. Тым не менш, калі "Віцязь" саступіць у розыгрышы "Ёкерыту" на выездзе, нават калі гэта адбудзецца не ў асноўны час, то каманда з Падольска ўжо не зможа дагнаць беларусаў. "Дынама" ж заўтра, нагадаем, прыме "Амур". Стартавае ўкідванне ў 19:30.