"Дынама" (Мінск) супраць аўстрыйскага "Зальцбурга"

27 августа 2015

Футбольны клуб "Дынама" (Мінск) сёння правядзе матч у адказ раунда плэй-оф Лігі Еўропы супраць аўстрыйскага "Зальцбурга". Нагадаем, мінская каманда мае перавагу. На мінулым тыдні ў Беларусі гаспадары поля атрымалі перамогу 2:0. 

Сустрэча пачнецца на "Рэд Бул Арэне" ў 21:30. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Каменціраваць матч будзе Павел Баранаў.