"Дынама" (Мінск) прымае іспанскі "Вільяррэал"

5 ноября 2015

Дабіцца першай перамогі ў Лізе Еўропы паспрабуе футбольны клуб "Дынама" (Мінск). Сёння "бела-сінія" прымаюць іспанскі "Вільяррэал". У першым матчы "дынамаўцы" ўступілі 0:4. Пасля трох тураў мінчане замыкаюць квартэт. Ва ўсіх матчах "Дынама" пацярпела няўдачы.

У сённяшнім матчы паўабаронца Мікіта Корзун не дапаможа камандзе. Матч "Дынама" - "Вільяррэал" адбудзецца на "Барысаў-Арэне". Пачатак у 21:00. Прамая трансляцыя - на "Беларусь 5".