"Дынама-Мінск" паспрабуе перапыніць серыю паражэнняў у КХЛ

17 января 2021

Серыю з трох паражэнняў запар сёння паспрабуе перапыніць мінскае "Дынама" ў рэгулярным розыгрышы КХЛ. У Чарапаўцы матчам з "Поўначсталлю" "зубры" пачынаюць чарговае выязное турнэ. У клубаў аднолькавая колькасць ачкоў у турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі - па 51. Вышэй пакуль размяшчаюцца расіяне - 6 месца. На гэты радок ёсць магчымасць падняцца ў беларускага клуба ў выпадку сённяшняга поспеху. Тэлеканал "Беларусь 5" пачне трансляцыю сустрэчы з другога перыяду ў 17:40 - адразу пасля жаночага мас-старту на этапе Кубка свету па біятлоне.