"Дынама-Мінск" пачынае выязную серыю
7 января 2021
Дынамаўскае дэрбі ў Рызе. Латвійцы прымаюць аднаклубнікаў з Мінска, для "зуброў" пачынаецца чарговая выязная серыя. У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі наш сапернік ідзе на апошнім месцы, беларусы - на 5-й пазіцыі. У бягучым сезоне каманды сустракаліся ўжо 4 разы і толькі адзін матч застаўся за рыжанамі. Сёння фаварытам спецыялісты таксама называюць нашу каманду. Ці атрымаецца пацвердзіць статус, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 20:15.













