"Дынама-Мінск" пачынае чарговую хатнюю серыю. Матч з "Сочы" сёння ў 19:00

19 ноября 2020

"Дынама" вяртаецца на хатнюю "Мінск-Арэну". Пасля паспяховага далёкаўсходняга турнэ, дзе "зубры" выйгралі ўсе тры сустрэчы, іх чакае супрацьстаянне з камандай "Сочы" ў чарговым туры рэгулярнага сезона КХЛ. Апанент ідзе на перадапошнім месцы Захаду, тады як беларусы займаюць пятую пазіцыю ў гэтай жа канферэнцыі. Дарэчы, "леапарды" ўжо прыязджалі ў сталіцу Беларусі ў гэтым сезоне, у кастрычніку. І тады змаглі зарабіць 2 балы. Ці атрымаецца ў "Дынама" ўзяць рэванш сёння, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 19 гадзін.