"Дынама-Мінск" і "Шахцёр" святкуюць мінімальныя перамогі - 1:0 - на старце 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. "Гарнякі" на выездзе адолелі "Нёман", яшчэ ў першым тайме мяч забіў Міхаіл Шыбун. "Шахцёр" паднімаецца на трэцяе месца ў турнірнай табліцы, гродзенцы апускаюцца на чацвёртую пазіцыю, у клубаў па 18 ачкоў.
А ў сталічным дэрбі бела-блакітныя на 89-ай хвіліне вырываюць вікторыю ў "Мінска". Адрозніўся Арцём Быкаў. У "Дынама" 23 ачкі і другі радок у першынстве. Лідар - БАТЭ - сёння згуляе на выездзе з "Гарадзеяй". Пакуль у барысаўчан 25 балаў.













