Хакейнае Дынама паядынкам з хабараўскім Амурам пачынае чарговую дамашнюю серыю чэмпіянату КХЛ. Сапернік зуброў займае апошняе месца ў табліцы лігі. Беларускі клуб ідзе шостым на Усходзе. Пачатак матча ў 19:30. Прамая трансляцыя з Мінск-Арэны на Беларусь 5.














