У групавы раўнд Лігі Еўропы могуць прабіцца Дынама і Шахцёр

28 августа 2014
Сёння трыумфальным для сябе еўрасезон могуць зрабіць яшчэ два беларускія футбольныя клубы. Следам за БАТЭ ў групавы раўнд Еўракубка, праўда, другога па значнасці ў Старым Свеце - Лігі Еўропы - могуць прабіцца сталічнае Дынама і салігорскі Шахцёр.
Мінчане ў гасцях згуляюць паядынак у адказ супраць партугальскага Насьянала, у першым матчы бела-блакітныя перамаглі 2:0. Трансляцыя гэтай сустрэчы на тэлеканале Беларусь 5 стартуе ў 22:00. А крыху раней - у 20 гадзін - Шахцёр на Барысаў-Арэне паспрабуе абысці аднаго з лідараў галандскага футбола - ПСВ. У першай гульні гарнякі мінімальна саступілі 0:1.