"Дынама-Брэст" - "Шахцёр" у 18:00 на "Беларусь 5"

3 ноября 2019
У Брэсце сёння цэнтральны матч 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Мясцовае "Дынама" пастараецца зрабіць яшчэ адзін крок да чэмпіёнства. Сапернік -  салігорскі "Шахцёр" - трэцяя каманда. Паміж клубамі 11  ачкоў, ад другога калектыву - БАТЭ - "гарнякі" адстаюць на 3 балы. Дарэчы, у першым крузе  ў Салігорску  клубы разышліся без галоў. Ці ўдасца "Шахцёру" адабраць ачкі ў "Дынама" і ў другім матчы,  даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак а 18-й гадзіне гадзіне.