Дзіна Сазановец заваявала малую бронзавую ўзнагароду

14 ноября 2014
Дзіна Сазановец заваёўвае малую бронзавую ўзнагароду на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы, які гэтымі днямі прымае Алматы. У вагавой катэгорыі да 69 кілаграмаў беларуска стала трэцяй у практыкаванні штуршок, а па суме дваябор'я Дзіна спынілася за крок ад п'едэстала - у яе 4 месца. Яшчэ адна беларуска Анастасія Міхаленка - 14-я.