Марадона трапіў у калумбійскую бальніцу

6 июня 2018

Старшыня праўлення брэсцкага "Дынама" трапіў у калумбійскую бальніцу. Паводле інфармацыі брытанскай The Sun, Марадону чакае аперацыя на калене, якое турбуе яго ўжо некалькі месяцаў. У Беларусь аргенцінец прыляціць пасля чэмпіянату свету. Марадона будзе каменціраваць матчы мундыяля для дзяржаўнага тэлебачання Венесуэлы.