Дэйв Льюіс запрасіў на прагляд 28 хакеістаў

6 февраля 2017

Восем гульцоў моладзевай зборнай Беларусі выкліканыя на збор нацыянальнай каманды, які стартаваў сёння на "Мінск-Арэне". Усяго ж Дэйв Льюіс запрасіў на прагляд 28 хакеістаў. Шэсць прадстаўляюць "Шахцёр", пяць - "Дынама-Мінск", столькі ж гульцоў сталічнага "Юнацтва". Адзначым у ростары абаронцу "Магілёва" Ягора Іванова. Да 9 лютага каманда будзе рыхтавацца ў Мінску да міжнароднага турніру, а потым адправіцца ў Славакію. У Нітры беларусы правядуць два матчы, у першым з іх сапернік - Швейцарыя.