Дэйв Льюіс адпраўлены ў адстаўку

8 Мая 2018

Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі змяняе трэнера падчас чэмпіянату свету ў Даніі. Дэйв Льюіс адпраўлены ў адстаўку, што пацвердзілі ў Федэрацыі хакея Беларусі. Гэта здарылася пасля трэцяга буйнога паражэння запар на групавым этапе. Услед за Швецыяй і Францыяй не ўдалося набраць ачкоў у гульні з дзеючымі алімпійскімі чэмпіёнамі - расіянамі. Сваё апошняе інтэрв'ю беларускім журналістам у якасці галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Дэйв Льюіс даў пасля матча з Расіяй, у тым ліку і Агенцтву тэленавін.

Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера зборнай Беларусі стаў Сяргей Пушкоў, на чале з якім гродзенскі "Нёман" станавіўся пераможцам хакейнай Экстралігі два гады запар. На гэтым чэмпіянаце свету спецыяліст працаваў у трэнерскім штабе Дэйва Льюіса. Наступны матч зборная Беларусі правядзе заўтра, 9 мая, супраць Швейцарыі.