Дэйв Льюіс змяніў склад зборнай Беларусі на турніры Arosa challenge

15 декабря 2015

Андрэй Сцяпанаў, Нік Бэйлен і Іван Усенка не згуляюць за зборную Беларусі на швейцарскім турніры Arosa challenge. Замест іх рулявы нацыянальнай каманды Дэйв Льюіс выклікаў на збор Дзмітрыя Амбражэйчыка і Андрэя Філічкіна. Капітанам каманды ў Швейцарыі стане Андрэй Касціцын.

Турнір Arosa challenge пройдзе ў Швейцарыі 18 і 19 снежня.