Дзеючая чэмпіёнка свету па муай-тай Алена Ляшкевіч выйграла першынство Беларусі

20 марта 2017

Па выніках турніру вызначаны склад на чэмпіянат свету, які пройдзе ў нашай краіне. Квота для беларускай зборнай - каля 30-ці спартсменаў. Такое першынство для нашай краіны дэбютнае, але з 2003 года беларусы ні разу не выпадалі з тройкі агульнакаманднага заліку. Выйгравалі ж сусветныя спаборніцтвы толькі дзве зборныя - альбо Тайланда, альбо Беларусі.

У найбліжэйшыя дні стануць вядомыя падрабязнасці білетнай праграмы. Але арганізатары абяцаюць, што зробяць яе максімальна спрошчанай. Чэмпіянат свету пройдзе ў мінскім Палацы спорту з 3 па 12 мая.