Дзявяты тур чэмпіянату Беларусі па футболе завершыцца сёння трыма матчамі

25 мая 2019

"Гомель" спыняе серыю з пяці паражэнняў запар. У матчы дзявятага тура чэмпіянату Беларусі ў Магілёве паўднёўцы падзялілі ачкі з мясцовым "Дняпро". Клубы абмяняліся ўзяццямі варот у першым тайме. На дакладны ўдар Дзмітрыя Падстрэлава адказаў Руслан Болаў - 1:1. У клубаў па сем балаў, "Гомель" 11-ы, на радок ніжэй магілёўцы. Тур завершыцца сёння трыма матчамі. Брэсцкае "Дынама" ў выпадку вікторыі над "Нёманам" дома вернецца ў лідары першынства.