Дзевяць медалёў на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе ў беларускіх спартсменаў

8 мая 2017

Дзевяць медалёў - адно золата, тры сярэбраныя і пяць бронзавых узнагарод - выйгралі нашы спартсмены на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе, які завяршыўся ў Сербіі. Чэмпіёнкай кантынента стала Ванеса Каладзінская. Напярэдадні (у заключны дзень спаборніцтваў) Павел Лях узяў серабро ў вазе да 78 кілаграмаў, а Радзік Куліеў у вагавай катэгорыі да 80 кілаграмаў. Казбек Кілаў стаў уладальнікам бронзы ў вазе да 75 кілаграмаў.