Дзіцячы спартыўны цэнтр адкрылі ў Брэсце

18 октября 2019
Цэнтр для пошуку таленавітай моладзі адкрылі ў Брэсце. У адным комплексе - спартыўныя залы, інтэрнат і навучальныя класы. Сюды з усяго раёна змогуць прыязджаць дзеці, якія падаюць надзеі. Назіраць за імі будуць прафесійныя трэнеры. Ацэняць не толькі спартыўныя даныя і здароўе, але і псіхалагічную ўстойлівасць. А менавіта,   як дзіця спраўляецца з двайной  нагрузкай: вучобай і заняткамі прафесійным спортам. Цэнтр запрацаваў  на базе абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву. Усяго тут змогуць трэніравацца 259 дзяцей па 14 відах спорту. Сярод іх бокс, гандбол, плаванне і лёгкая атлетыка. Пражываць юныя спартсмены будуць у сучасных умовах. Пакоі  двухмесныя, праўда, у іх няма Wi-Fi,  каб дзеці менш адцягваліся на смартфоны. Праект трапіў у праграму "Газпром - дзецям Беларусі". Арганізацыя аплаціла большую  частку кошту будоўлі.

У новым цэнтры будуць рыхтаваць будучыя кадры,  у тым ліку і для знакамітага БГК імя Мяшкова. Каманда - 11-разовы  чэмпіён Беларусі і двухразовы сярэбраны прызёр еўрапейскай SEHA-лігі.