Дзіцячы клуб "Маўглі" святкуе юбілей

6 ноября 2016

Майстар-клас у гонар дзесяцігоддзя. Дзіцячы клуб аздараўленчай і спартыўнай гімнастыкі "Маўглі" святкуе юбілей. У гонар даты зоркі гэтага віду спорту, а таксама акрабатыкі сабраліся ў адной зале. Меліціна Станюта, Міхаіл Талкачоў, Марыя Жураўлёва - і гэта толькі частка тых людзей, хто праводзіў заняткі і раздаваў аўтографы. Адзначым, спецыялізуецца клуб на падрыхтоўцы дзяцей ва ўзросце ад 2 да 8 гадоў. За час працы ў "Маўглі" падрыхтавана 12 тысяч дзяцей, з якіх каля 300 прадоўжылі займацца гімнастыкай і акрабатыкай у дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах.

Кацярына Русецкая, кіраўнік клуба аздараўленчай і спартыўнай гімнастыкі "Маўглі": "У клуб "Маўглі" мы прымаем усіх дзетак, і ўжо наша задача - развіць іх патэнцыял, талент, натхніць на спорт, на далейшыя дасягненні. Наша задача - у першую чаргу аздараўленне".

Меліціна Станюта, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы: "Галоўнае - гэта ўлюбіць дзіця ў тое, што яно робіць - у любы від спорту або нават мастацтва. Гэтым трэба заразіць дзіця. Проста дзіцяці павінна падабаецца, і яно павінна атрымліваць задавальненне".

Клуб мае пятнаццаць спартыўных залаў у Мінску, адну ў Брэсце і дзве ў Гомелі. А яшчэ два вучэбныя цэнтры ў Нарвегіі. "Маўглі" таксама займаецца арганізацыяй спаборніцтваў. Самае маштабнае - "Кубак Маўглі". Гэта штогадовы міжнародны дзіцячы турнір па спартыўнай гімнастыцы.