Дзясяты дзень Еўрапейскіх гульняў папоўніў беларускую скарбонку дзясяццю ўзнагародамі

22 июня 2015

Дзясяты дзень Еўрапейскіх гульняў у Баку папоўніў беларускую скарбонку яшчэ дзесяццю ўзнагародамі, у тым ліку адным золатам. Нашы гімнасткі выйгралі фінал у практыкаванні з шасцю булавамі і двума абручамі. Зараз у актыве зборнай Беларусі восем медалёў вышэйшай пробы. Яшчэ тры ўзнагароды - серабро і дзве бронзы - на рахунку Меліціны Станюты. Два бронзавыя медалі прынесла выступленне акрабатак. Скакуны на батуце ўзялі тры ўзнагароды з чатырох магчымых (дзве сярэбраныя і адну бронзавую). У стральбе з вінтоўкі з трох становішчаў трэцяе месца заняў Віталь Бубновіч. У медальным заліку зборная Беларусі па-ранейшаму на чацвёртым месцы. Сёння нашы спартсмены пазмагаюцца за ўзнагароды ў стральбе з лука і самба.