Дзясятая ўзнагарода ў скарбонцы Беларусі на Паралімпійскіх гульнях

16 марта 2018

Штодзённая карпатлівая праца і адданасць сваёй справе - залог любой паспяховай кампаніі: і на беларускіх палях, і на сусветных спартыўных арэнах.

Дзясятая ўзнагарода ў скарбонцы Беларусі на Паралімпійскіх гульнях!

І другая ў Лідзіі Графеевай у Пхёнчхане. Беларуска зноў бярэ бронзу ў біятлоннай гонцы спартсменаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату, на гэты раз на дыстанцыі 12 з паловай кіламетраў.

За Лідзію Графееву хварэла ўся краіна, у тым ліку і сваякі на яе радзіме - у Новалукомлі.

Такім чынам, у актыве зборнай Беларусі 3 залатыя, столькі ж бронзавых узнагарод і 4 сярэбраныя. Гэта восьмае месца ў агульным заліку.