"Гомель" без праблем у гэтым супрацьстаянні справіўся з рэчыцкім "Спадарожнікам" - 2:0 - Дзмітрый Гамза і Андрэй Салавей правялі па мячы. Гэты поспех дазволіў клубу Івана Біёнчыка размясціцца на 6-м месцы ў турнірнай табліцы, "Спадарожнік" пакуль знаходзіцца на апошнім радку. Адзначым, што пасля 2 тураў усяго дзве каманды ідуць без страт, па 6 ачкоў набралі толькі "Іслач" і дзеючы чэмпіён - "Шахцёр".
Дэрбі каманд Гомельскай вобласці завяршыла праграму другога тура чэмпіянату Беларусі па футболе
22 марта 2021













