Дзяніс Восіпаў - бронзавы прызёр этапу Кубка свету па фрыстайле

2 марта 2015

Дзяніс Восіпаў паднімаецца на п'едэстал па выніках этапу Кубка свету па фрыстайле. Турнір прайшоў учора ў "Раўбічах". Беларускі спартсмен саступіў толькі ўкраінцу Аляксандру Абраменку і амерыканцу Маку Бахонану. Восіпаў ужо станавіўся бронзавым прызёрам этапу ў "Раўбічах" у 2011. Блізкая да п'едэстала была Ганна Гуськова, але ў суперфінале наша спартсменка не зладзілася з прызямленнем - шостае месца. Перамагла амерыканка Эшлі Колдуэл.

Этап Кубка свету па фрыстайле ў "Раўбічах" праходзіў пры складаных умовах надвор’я, аднак арганізатары змаглі захаваць трамплін у добрым стане. Лепшыя лыжныя акрабаты свету вернуцца ў Беларусь ужо праз год.