Другі дзень моладзевага чэмпіянату Еўропы па веласпорце на трэку, які праходзіць у швейцарскім Эгле, прыносіць зборнай Беларусі яшчэ адзін медаль. Следам за бронзай Яўгена Каралька ў гонцы на выбыванне серабро ў аналагічнай дысцыпліне сярод юніёраў заваяваў Дзяніс Мазур. Чэмпіянат прадоўжыцца да нядзелі. Нагадаем, у суботу Каралёк пазмагаецца за ўзнагароды спаборніцтваў у омніуме. Гэта алімпійская дысцыпліна.