Дзяніс Мацвееў узначаліў жаночую зборную Беларусі па валейболе

10 октября 2019
Дзяніс Мацвееў - новы галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па валейболе. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт яго клуба "Дынама-Метар". Беларускі рулявы чэлябінскай каманды будзе сумяшчаць дзве пасады і лічыць, што гэта не адаб'ецца на агульных выніках. Нагадаем, экс галоўны трэнер жаночай зборнай Пётр Хілько падаў у адстаўку пасля чэмпіянату Еўропы. Мужчынскую ж зборную можа ўзначаліць брытанец Джэйсан Холдэйн. Ён галоўны кандыдат. Пасада вакантная пасля адстаўкі Віктара Бекшы.