Дэлегацыя Беларусі адправілася ў Рым для запальвання "Полымя міру"

29 апреля 2019

Шлях на тысячу кіламетраў, каб запаліць "Полымя міру". Афіцыйная дэлегацыя Беларусі адправілася ў сталіцу Італіі. У Рыме 3 мая ўрачыста стартуе эстафета агню ІІ Еўрапейскіх гульняў. У складзе дэлегацыі прадстаўнікі фонду Дырэкцыі Гульняў, Навагрудскага завода газавай апаратуры і каманда Агенцтва тэленавін. "Полымя міру" запаляць у Рыме ў музейным комплексе, дзе знаходзіцца помнік архітэктуры, узрост якога больш за дзве тысячы гадоў, - "Арка міру". Напярэдадні беларуская дэлегацыя дабралася да Варшавы. З першага прыпынку паміж Мінскам і Рымам - Станіслаў Ліпскі.

Тры машыны, трынаццаць чалавек і амаль дзве з паловай тысячы кіламетраў наперадзе. Беларуская дэлегацыя ўчора адправілася ў Вечны горад - Рым, каб 3 мая даць старт эстафеце агню "Полымя міру". 

Падзея чакае ўсіх нас грандыёзная. Пра маштаб гаварыць не выпадае, толькі ўявіце: агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў паднімуць на гару Манблан. Таму беларускай дэлегацыі зялёны калідор на мяжы з Польшчай, працаўнікі пагранслужбы якой не выпусцілі шанц зрабіць фота з факелам Гульняў.

Сімвалічна, але картэж у Польшчы сустракае белы бусел - паліцэйская машына забяспечыла бесперашкодны праезд да Варшавы. Ззаду амаль 600 км.

Прынялі нашу дэлегацыю ў Польшчы цёпла, больш за тое, у Варшаве беларусаў з афіцыйным візітам наведаў кіраўнік сусветна вядомага конкурсу прыгажосці "Міс Супранэшнл" Герхард Паршутка.

Герхард Паршутка фон Ліпінскі, прадзюсар конкурсу MISS SUPRANATIONAL: "Я ўпэўнены, Беларусь правядзе ІІ Еўрапейскія гульні на найвышэйшым узроўні: усё, за што вы берацеся, праходзіць ідэальна, так было ў 2013, калі ваша краіна праводзіла конкурс "Міс Супранэшнл", так было падчас чэмпіянату свету па хакеі, у вас шмат таленавітых людзей і гарадоў, якія могуць і павінны здзіўляць гасцей".

Ужо раніцай наступны пераезд у Чэхію - 630 кіламетраў. Але перад ад'ездам яшчэ адзін прыпынак.

Акрамя Польшчы, на правядзенне ў сваёй краіне ІІІ Еўрапейскіх гульняў прэтэндуюць Вялікабрытанія, Ізраіль, Расія. Хто пераможа ў гэтай гонцы, даведаемся ў чэрвені. Пакуль жа працягваем шлях у Рым. Заўтра беларускую дэлегацыю чакае пераезд з горада Мікулаў у Венецыю.