Дар'ю Домрачаву намінавалі на прыз World Fair Play Awards імя П'ера дэ Кубертэна

5 февраля 2018

З ініцыятывай выступіла Беларуская асацыяцыя спартыўнай прэсы. Нагадаем, падчас гонкі праследавання на этапе Кубка свету ў Антхольцы за лічаныя метры да фінішу трохразовая алімпійская чэмпіёнка незнарок закранула палку Даратэі Вірэр. І не стала змагацца з "абяззброенай" саперніцай, саступіўшы італьянцы другое месца на п'едэстале. Гэты ўчынак ацанілі ва ўсім свеце, у тым ліку і беларускія журналісты. Заяўка ўжо адпраўлена ў міжнародны камітэт Fair Play ў Будапешт. Канчатковае рашэнне стане вядома ў канцы года. Да гэтага моманту ўзнагароду атрымліваў толькі адзін беларускі спартсмен - Аляксандр Мядзведзь.