Дар'я Навумава выйграла сярэбраны медаль

24 августа 2017

Дар'я Навумава выйграла сярэбраны медаль Сусветнай летняй універсіяды ў вагавой катэгорыі да 75 кілаграмаў. Золата, як і на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра, дасталася Янг Сім Рым з Паўночнай Карэі.

На другую прыступку п'едэстала пашаны ў кіданні молата падняўся Павел Барэйша. Лепшы вынік 77 метраў 98 сантыметраў ён паказаў у пятай спробе. Перамогу тут святкаваў паляк Павел Файдэк.

Ванеса Каладзінская выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па барацьбе ў вагавой катэгорыі да 53 кілаграмаў. Саперніца беларускі - румынка Эстэра Добрэ. Віялета Чырык і Анастасія Гучок завяршылі спаборніцтвы.