Дар'я Домрачава заняла шостае месца ў мас-старце на этапе Кубка свету па біятлоне

15 января 2018

Дар'я Домрачава 5-ты этап Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Рупальдынгу завяршыла кветкавай цырымоніяй. Трапіла ў шасцёрку лепшых у гонцы з масавага старту. На працягу доўгага часу яна лідзіравала на дыстанцыі, але ўсё вырашылі два прамахі на заключным агнявым рубяжы. У топ-20 - яшчэ дзве беларускі. Уладальніца Малога хрустальнага глобуса ў індывідуальнай гонцы Надзея Скардзіна - 16-я, а Ірына Крыўко - 14-я. Наступны і ўжо перадалімпійскі этап пачнецца 18 студзеня ў італьянскім Антхольцы.