Дар'я Домрачава заняла другое месца ў спрынце ў нарвежскім Халменколене. Віншуем!

15 марта 2018

Серабро Домрачавай! У гэтыя хвіліны ў нарвежскім Халменколене завяршаецца жаночая спрынтарская гонка на 7 з паловай кіламетраў 8 этапа Кубка свету па біятлоне. Лідар беларускай зборнай Дар'я Домрачава заступала на дыстанцыю пад 29 нумарам. І першую, і другую стральбу наша Даша правяла чыста. Калі чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка абыходзіцца без памылак на агнявых межах - гэта амаль заўсёды п'едэстал. Не стала выключэннем і сённяшняя гонка. Ужо фінішавалі 80 спартсменак з 97, Домрачаву з другой пазіцыі ніхто не пасуне. Перамагла Анастасія Кузьміна са Славакіі. Надзея Скардзіна дапусціла адзін промах і займае 23 прамежкавае месца ў пратаколе.