Дар'я Домрачава заняла чацвёртае месца ў спрынце на шостым этапе Кубка свету ў Антхольцы

18 января 2018

Дар'я Домрачава заняла чацвёртае месца ў спрынце на шостым этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка лідзіравала перад другой стральбой, але, дапусціўшы адзін промах, адкацілася пасля "стойкі" на восьмае месца. Тым не менш, беларуска не здалася - здолела адыграць 4 пазіцыі і паказала найхутчэйшы ход на лыжні сярод усіх спартсменак.

З іншых вынікаў беларусак: Надзея Скардзіна - 28-я, Надзея Пісарава - 36-я, Дзінара Алімбекава, якая закрыла ўсе мішэні, стала 43-й. Ірына Крыўко ў выніковым пратаколе 83-я. У суботу па выніках спрынту пройдзе гонка праследавання. Адзначу, этап у Антхольцы - заключны перад Алімпіядай у Пхёнчхане.