Дар'я Домрача вавыйдзе на дыстанцыю пад нумарам 50

5 января 2017

Літаральна гадзіну таму прыйшла навіна, што наша легендарная біятланістка вяртаецца. Гэта будзе першая гонка пасля нараджэння дачкі. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка выйдзе на старт ужо заўтра. Дашы трэба будзе прабегчы спрынт на 7,5 кіламетра. На дыстанцыю яна выйдзе пад нумарам 50. Усяго ў гонцы ўдзельнічае 91 біятланістка.

На старт выйдуць яшчэ тры беларускі - Надзея Пісарава, Ірына Крыўко і Дар'я Юркевіч. Прамую трансляцыю гонкі будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 16:05.

Жадаем нашым дзяўчатам і ўсёй зборнай у Аберхофе ўдачы!