Дар'я Домрачава выйграла золата ў мас-старце на этапе Кубка свету

10 марта 2014
І прыемны для спартыўных балельшчыкаў падарунак сёння паднесла Дар'я Домрачава. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка працягвае калекцыянаваць узнагароды вышэйшай пробы. Беларуска выйграла золата ў мас-старце на этапе Кубка свету, які завяршыўся ў славенскай Паклюцы.