Дар'я Домрачава выйграла спрынтарскую гонку на этапе Кубка свету ў Антхольцы

23 января 2015

Дар'я Домрачава прабегла 7,5 км за 19 хвілін 57,8 секунды, правяла два агнявыя рубяжы без промахаў і выйграла спрынтарскую гонку на этапе Кубка свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы. Гэта пятая перамога беларускі ў гэтым сезоне.

Яна стала 6-й біятланісткай у гісторыі, якая заваявала 63 п'едэсталы ў кар'еры.

На дыстанцыю, акрамя прымы, выйшлі яшчэ 4 беларускі. Надзея Скардзіна фінішавала на 7-м месцы. Надзея Пісарава стала 26-й, Ірына Крыўко - 43-й, Анастасія Дубарэзава - 47-й.